РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аляксей Пысін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нямыя
Тлумачыць можна нават кіем,
Тлумачыць можна і мятлою.
Нямыя размаўляюць ківам,
Вясёлых пальцаў мітульгою.
 
Нямыя моўчкі размаўляюць,
Нямую мову разумеюць.
Нямыя толькі не сьпяваюць,
Бо пець без голасу не ўмеюць.
 
Але ж вядуць свой сьпеў алені
I сінягубыя дэльфіны.
Мы ўчора толькі зразумелі,
Што адчуваюць нас расьліны.
 
Гавораць не нямыя рукі,
I радасьць, і журбу узносяць.
Мелёдыя — не толькі гукі, —
Узьлёт жыцьця на сьветлай ноце.
 
Нямыя бачаць, заўважаюць
Сьпеў зорачкі ў пару начную.
Нямыя крыламі сьпяваюць,
Таму, на жаль, мы іх не чуем.
 
Сьвет гулкай цішынёй напяты,
I пахнуць зоры цішынёю.
Нямыя — гэта немаўляты
Зь дзіцячай чыстаю душою.
 
1976
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.