РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аляксей Пысін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Падымаецца камочак песьні
Ад сырой зямлі да паднябесься.
У блакіце ўсходзіць, дасьпявае,
Людзі кажуць: «Жаўранак сьпявае».
 
I дасьпела песьня і праліта
На зямлю, на маладое жыта.
I душа адчула: лёс нас песьціць,
Покуль песьня — ў хлебе, хлеб — у песьні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.