Пасадзілі ля дома бярозку, Пажадалі ёй добрага росту, Каб на радасьць і ўнукам была. Пацягнулася тонкае дрэўца, I туды і сюды трапянецца — Не хапае апоўдні сьвятла. Ценем хтось атуляе адразу, Выпадае так мала ёй часу Гнаць угору галінкі свае. Ўсёй істотай яна адчувае: Побач той, хто яе засланяе, Хто паўсьвета бярэ ад яе. Трапянецца і ўправа і ўлева: Ах, якое вялізнае дрэва, Не абмацаць яго, не абняць! Дзе ж ёй ведаць душою лясною, Што не дрэва, а дом па-над ёю, Не шпакоўні — балконы вісяць.
1972
|
|