РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аляксей Пысін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыцягненьне
Мог я, мог калісьці нават лётаць,
Падымала не крыло:
На душы ў мяне было так лёгка,
Так бязвоблачна было.
 
I сябрамі да мяне ляцелі
Птахі, пчолы, матылі...
Сёньня і душа мая і цела
Пад уладаю зямлі.
 
Не дагнаць і не спыніць імгненьне,
Што ляціць, як вецярок.
Адчуваю сілу прыцягненьня,
Ўсё цішэй, цішэй мой крок.
 
Прыцягненьне — гэта далучэньне
Лёсаў нечых і трывог,
Засяленьне светам, напаўненьне
Тым, што зьведаў і зьбярог.
 
Ну, а што яшчэ не адпускае
Ад зямнога рубяжа?..
Хай жа верыцца, што не пустая,
Не глухая ты, душа.
 
1974
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.