Сасна і кусты іван-чаю, Далёка лугі і палі. Дзе б крокі мае ні былі, Я вёску ў сабе адчуваю. Над хатай дымок, як калісьці, То голуб, то кот на страсе... Мне вецер з сасны данясе Рыпеньне забытай калыскі. «Ўсё вёска, і зноў жа пра тое»,– Хтось, можа, дакорам кальне... Ёсьць горад і вёска ў мяне, Я зроду не быў сіратою.
1974
|
|