РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзе ты, кут далёкі?..
Дзе ты, кут далёкі, дзе ты
з даўніх дзён тугі нясьмелай?
Я плятуся шэрым сьветам
з сэрцам з болю анямелым.
 
Сум з тугою пачародна
прыплятаюць маю долю.
Вецер зь ніў далёкіх, родных,
небаракаю скуголіць.
 
Так далёкі шлях да мэты,
сіл нямнога засталося.
На дварэ красуе лета,
а у сэрцы плача восень.
 
Гураган вакол бяскрайны.
Можа, прыйдзецца загінуць...
Што ж табе, мой любы краю,
я тады змагу пакінуць?
 
Слава тым, хто паў за волю,
за цябе хто сплыў крывёю!
Мне ж тваю цяжкую долю
дай забраці із сабою.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.