РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лес
Шумі, наш лес, у залацістай зброі.
Салдаты-сосны выйшлі на парад.
Як небясьпека зноў, сыны з табою,
надзейны друг наш, даражэнькі брат.
 
Зь зямелькі ты, з народам неразлучны.
Кляновы чуб, як вогнішча, гарыць.
I рэха мовы роднае, пявучай
дзяўчаты пагублялі між суніц.
 
Пяе пра лён сям’я бярозаў гожых.
Пра даўніну твае дубы гудуць.
Калі бяда, мы да цябе прыходзім
Ярылаў сказ, яцьвяжскі кліч пачуць.
 
Адно пачэсныя ў цябе законы:
карэньне ўглыб пускаць, ня падаць ніц.
Ніколі з родных не сыдзеш загонаў,
нашчадак сівых пушчаў без граніц.
 
Грудзьмі ствалоў, у панцыры закутых,
з галінкамі-кап’ём наперавес
стаіш.
            Вартуеш славу і магутнасьць
старой зямлі,
наш беларускі лес.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.