РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жменя калосься ў покуці
У покуці добра снапочак паставіць.
Хай ведаюць людзі,
што жыта зажалі.
 
I спорную жменьку пачэсна праславіць,
як працу і збожжа дзяды праслаўлялі.
 
– Снапок – гэта ўдача,
багацьце ў каморы,
прад ім у пашане
                                      здымаецца шапка.
 
А жнеш, дык здаецца, з калосьсем гаворыш, –
даверліва, шчыра шаптала мне бабка.
 
Стракочуць камбайны,
лягчэй сёньня жнецца.
Над постацьцю ў полі ня гнуцца
                                                                          красуні.
 
I даўняя звычка у нас застаецца –
у покуці жменя калосься красуе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.