РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вальжына Морт
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Алькаголь
Машыны ляцяць як пляўкі,
Ноч завялася бы лялька,
Мамку мамку просіць
І ўся чарнее ў чаканьні.
І чарка за чаркай,
І чарка за чаркай,
Як самалётаў узьлёты пасадкі.
 
На тратуарах – люкаў пячаткі:
«На перагляд»,
«Брак»,
«Недапушчальна».
Ноч апускаецца як столь,
Час перабірае пацеркі:
За пацеркай пацерка,
За пацеркай пацерка.
 
І зранку чорная кава,
Кава жалобная
Горка плача мне ў горла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.