РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У чыстым полі злосная завея,
Дзікі вецер ўсюды дрэвы гне.
Ўсё да раніцы прыкметна пасівее,
Белізна сядзібы закране.
 
Ўсюды буры, ўсюды дзікі вецер,
Вораг блаславеннай цішыні.
Завіруха ў полі і на сьвеце,
Злая папярэдніца вайны.
 
Нам бы мір, спрыяльную пагоду,
На планэце, ў сэрцах ўшыр і ўздоўж
Сеяць добрае, няхай на нашы ўсходы
Сонейка і зь летняй хмары – дождж.
 
I будзем верыць: сьвет ня стане прахам,
Перад сьмелымі уступіць нават зло.
Ёсьць яшчэ у сьвеце сейбіты бяз страху,
Бяз гэткіх хлеба людзям не было б.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.