РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы доўга глядзелі на край наш празь сьлёзы,
Нявольнікі ўдома, не гаспадары.
Да нас прамаўлялі дубы і бярозы,
I грэла нас сонейка толькі з гары.
 
Драмалі курганы, маўчалі магілы,
Наш голас народны ня выйшаў зь сяла.
Адна толькі з намі зямля гаманіла,
Карміла як маці, ласкавай была.
 
Мы мудрасьць злучалі зямлі і прыроды,
Міжлюдскіх адносін з суседскім дваром,
Пазналі мы сілу сямейкі і роду,
Жыцьцю йшлі насустрач заўсёды з дабром.
 
Таму вось што лёс наш такі быў нясьцерпны
I з труднасьцей выйшаў душы нашай гарт,
Наш кованы нораў нікому ня сьцерці,
I самых дастойных на сьвеце ён варт!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.