РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Праходжу. Навокал змаганьня сьляды.
Воблік сонца ўстае над зямлёю.
Беларусь мая, колькі сыноў маладых
Лягло за цябе галавою.
 
Ў нашых сэрцах іх воблік над ўсё дарагі,
Перабітая песьня юнацтва.
Мы ня стража нямая ля іхніх магіл,
Прадаўжальнікі дзён іх і працы.
 
Яны з намі заўсёды ў жыцьцёвым баі,
Яны побач, яны не мінуласьць.
Нашым сэрцам дыктуе законы свае,
Іх вайною падцятая юнасьць.
 
Шмат нягодаў належыць нам
                                                                  перамагчы,
Што пакінула лютасьць і войны.
Няхай кожны наш крок, і намер,
                                                                        і пачын
Будзе памяці брацьцяў дастойны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.