РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вальжына Морт
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бабуля
Мая бабуля
Ня ведае болю,
Яна думае, што
Голад – гэта ежа,
Галота – гэта багацьце,
Смага – гэта вада.
 
Яе цела, як вінаград, абвілася вакол палкі,
Яе валасы, як пчаліныя крылцы,
Яна глытае сонечныя зайчыкі таблетак,
Называе інтэрнэт – тэлефонам ў Амэрыку.
 
Яе сэрца стала ружаю – яго толькі і можна
Што нюхаць,
Прыціскаючыся да яе грудзей,
Больш ад яго ніякага толку –
Толькі кветка.
 
Яе рукі, як ногі бусла, –
Чырвоныя палачкі.
І я сяджу на кукішках
І выю ваўком
На белую поўню тваёй галавы,
Бабуля.
Я кажу табе: гэта – ня боль,
Гэта – так моцна цябе абдымае Бог,
Цалуе і коле сваёй няголенай шчакою.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.