РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ня знаю
Ня знаю, я з гора, ці з працы,
Ці зь лютых, як вораг мой, зім,
Я ўжо не умею сьмяяцца,
Хоць й плакаць ня ўмею зусім.
Ня краты, ня цяжкасьць аковаў,
Ня штык і ня люты канвой
Зрабілі мой воблік суровым
I душу маю ледзяной.
Я собскага болю ня знаю,
Ад сэрца адорваны сын,
Вось толькі начамі, бывае,
Мне душу трывожыць адзін.
Пот ціха сьціраю з аблічча
I голаў ўздымаю ізноў.
На нашай зямлі не палічыш
Такіх вось няшчасных сыноў.
Ад сьлёзаў народных разьліву,
Ад гора саломеных стрэх
Замоўк мой, калісьці шчасьлівы,
Жаночы рассыпчаты сьмех.
Так, я ня ўмею сьмяяцца,
Праменную радасьць змаглі,
Ўсё ж умею, як волат, змагацца,
Каб людзі сьмяяцца маглі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.