РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Бачу прысутнасьць
І бачу адсутнасьць...
Назіраю, як памірае
Даўно памерлая зорка
І не заўважаю апошнія дні жывых.
Заўважаю, як расьце дрэва,
Але пакуль не сьпілуюць,
Не буду ведаць, колькі яму гадоў.
Сачу, як ляціць птушка,
Але так далёка яна, што не разумею –
Тут застанецца
Альбо паляціць у вырай.
Як зоркі,
Як дрэвы,
Як птушкі –
Рушаць паўз час
Людзі...
Бачу прысутнасьць
І бачу адсутнасьць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.