РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі я стану сухенькай бабуляй,
Апранутай па састарэлай модзе
Гадоў, якім яшчэ не хутка надыходзіць,
І мне давядзецца ўзяць у рукі кіёчак,
Я, невыкараняльная філалагіня,
Адчую, што мяне з маім кіем
Чакае Кіеў,
П'ючы ў кавярні на Крашчаціку каву,
Я распавяду сваёй спадарожніцы – кавеньцы,
Што адна з маіх дзіцячых няспраўджаных мараў –
Жыць у доме з хімерамі.
I калі мы, стамлёныя, даклыпаем да яго,
І я прысяду на прыступкі,
Кіяўляне і госьці сталіцы зразумеюць,
Як не хапала гэтаму дому
Старажытнабеларускай пачвары.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.