РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі ноччу дарогай засьнежанай
пойдзеш шчасьце Радзіме шукаць
з грамадою адважных начлежнікаў, –
я ня буду цябе трымаць.
 
I сьлязьмі на грудзёх не зальюся,
хаця гора заслоніць мне сьвет...
Толькі вусны, прыпаўшы да вуснаў,
гарачэйшы пакінуць мо' сьлед.
 
Мо' цябе пацалунак ня ўзрушыць,
але верыць ты будзеш усё ж,
што маю палымяную душу
ў бой крывавы з сабою бярэш.
 
Не зальюся тугой неабмежнай
у адчаі трывожных гадзін, –
калі ўвечар паклічуць начлежнікі,
я скажу табе толькі:
                                          «Ідзі».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.