РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тваё сьвята...
                              I зноў мы ня разам.
Яшчэ горш адчуваецца даль.
На’т сустрэць не прыйшлося ні разу.
I за год не прысьніўся, на жаль.
 
А для дум так бязьмерна каханы,
бы звон песьні ў таемнай глушы,
асалодай кладзешся на раны
маёй кроўю залітай душы.
 
I твой вобраз, як шчасьце, прыгожы,
дарагі, над усё дарагі,
кожны вечар мне сэрца трывожыць
чарадзейным прылівам тугі.
 
Не! ні палкай кароткай сустрэчы,
ні мінаючых шчасьця зарніц,
я хачу йсьці з табою у вечнасьць,
што ня знае жыцьцёвых граніц.
 
10.III.1954.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.