РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я з вамі ў няволі, я з вамі усьцяж
У сьмелых сваіх летуценьнях,
Я з вамі у кожнай гадзіне жыцьця,
У кожнай мінуце цярпеньня.
Пяцёрачным строем я з вамі іду,
Хоць штык нада мною узьняты,
Я шлю вам прылівы хвалюючых дум,
Апершысь аб чоран лапаты.
Я з вамі у шахтах, пры працы цяжкой,
Калі чало потам абліта.
Тужу і сумую збалелай душой,
Калі хоць адзін з нас нясыты.
Я з вамі ў надзеі, раз'іскраны час,
Ўсёй сілай маёй адзіноты.
Нічога, браты, што дарога да вас
Калючым заплецена дротам!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.