 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хвалі жытнія аж да сяла. Шырыня, як акінуць вокам. Урадлівая наша зямля, нашых песень і дум вытокі. Кліч адвечны сваёй зямлі – боль шчымлівы, сьляза на вейках. Як жа моцна сэрца баліць, калі грозіць ёй небясьпека. Сваё вогнішча і бары, хаты ў полі, да іх дарогі, дзе зубры ад нас, як сябры, патрабуюць падчас дапамогі. Цягне з даляў чужых дамоў. Успаміны мацьней ад лекаў. Ля маўклівых стаю курганоў. Усюды добра, ля іх найлепей. Можна вочы свае адвучыць ад сучаснага і былога. Толькі сэрцу нельга схлусіць – яно знойдзе дамоў дарогу.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|