РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хвалі жытнія аж да сяла
Хвалі жытнія аж да сяла.
Шырыня, як акінуць вокам.
Урадлівая наша зямля,
нашых песень і дум вытокі.
 
Кліч адвечны сваёй зямлі –
боль шчымлівы, сьляза на вейках.
Як жа моцна сэрца баліць,
калі грозіць ёй небясьпека.
 
Сваё вогнішча і бары,
хаты ў полі, да іх дарогі,
дзе зубры ад нас, як сябры,
патрабуюць падчас дапамогі.
 
Цягне з даляў чужых дамоў.
Успаміны мацьней ад лекаў.
Ля маўклівых стаю курганоў.
Усюды добра, ля іх найлепей.
 
Можна вочы свае адвучыць
ад сучаснага і былога.
Толькі сэрцу нельга схлусіць –
яно знойдзе дамоў дарогу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.