РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За вокнамі гасьне дзень,
за вокнамі гасьне белы.
І доўгі перад намі цень,
як тое, што адляцела.
 
Няспынны наш кожны рух,
і крок старэчы павольны,
і цемень паўзе наўкруг,
упарта паўзе, няўмольна.
 
Яшчэ асьвятляе шлях
сонца апошнім праменьнем
крылаў птушыных узмах –
і прыйдуць на зьмену цені.
 
Бывайце, мне ўжо пара,
за мною мой дзень клапатлівы.
Каму засьвеціць зара,
той яшчэ з вас шчасьлівы.
 
1983
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.