РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Воўпа
Воўпа.
Няма ўжо вулак прывычных.
Цэркаўка-сьвечка растала, як з воску.
Вораг мястэчка вайною панішчыў,
пакінуўшы вёску.
 
Так, як калісьці, луг зелянее,
сьцежачка ўецца, кліча дадому.
На небасхіле хмары прыселі,
нібы ад стомы.
 
Вёску мінаю, сьцелецца поле.
Тут паўстае прад вачыма араты,
нібы зь дзяцінства голасам таты
кліча дахаты.
 
Сэрца аберуч трымаю ад гора.
Крокам здранцьвелым іду на гасьцінец.
Вецер мне толькі нешта гаворыць
пра дарагой маладосьці мясьціну.
 
Поля спытаю, ветру і дрэва,
шэрага неба, нават каменьня:
– Дзе ж тыя ўсе,
да каго я дарэмна
йду ў задуменьні?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.