РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

VIII зьезду пісьменьнікаў Беларусі

 
Цішыня, я крыху ў задуменьні –
Зь лесу роду адзінокі ствол...
Мімаходзь цукеркаў нехта жменю
Сыпануў мне шчодра на прыпол.
 
Так калісьць ў далёкай маладосьці,
Каля Нёмна – сіняе ракі –
Ў чэсьць вясны і юнай прагажосьці
Сыпалі нам шчасьце дзецюкі.
 
Мне здаецца – ў бацькавай я хаце,
Жлобаўцы, бы ўзор на дыване,
Хтосьць нясьмела шэпча мне закляцьці         
Чыстага каханьня да мяне.
 
Нехта моўчкі шыю абнімае
Ды аберуч прыгарнуў мой стан.
Гэта вецер любага мне краю,
Бы дзяцюк з залётамі прыстаў...
 
Шалясьцяць ў руках маіх паперкі.
Водгалась мінулага зь сяла.
Паглядаю моўчкі на цукеркі,
Нейк шкада, што маладосьць прайшла...
 
1981
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.