РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вальжына Морт
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Верш пра белы наліў
Белыя яблыкі, першыя яблыкі лета,
Са скурай пяшчотнаю, бы ў немаўляці,
Хрусткія, як белы зімовы сьнег.
Ваш водар мне не дае спакою,
Так па начах мерцьвякі
Мучаць сваіх забойцаў,
Белыя яблыкі,
Так кожны ліпень зямля
Цяжэе пад вашай вагай.
 
А тут толькі сьмецьце пахне, як сьмецьце...
А тут толькі сьлёзы смакуюць, як соль...
 
Як мы зьбіралі вас,
Нібы ракушкі зялёных садоў-акіянаў,
Адарваўшыся ад матчыных грудзей,
Вучыліся
Ва ўсім шукаць асяродак зубамі.
 
Што ж нашыя зубы тут сталі як вата...
 
Белыя яблыкі,
У чорнай вадзе рыбакі,
Выкармленыя вамі, тонуць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.