РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі бачу лютую няпраўду,
Ўсю хлусьню, што кідаюць на нас,
Я хачу, каб ты быў крыху радам,
Як апора ў самы трудны час.
 
Каб слаўцом ці хоць сваім маўчаньнем,
Думкамі, што йдуць з маімі ў такт,
Адагнаў з чала мне боль адчайны,
Бо сама не спраўлюся ніяк...
 
Каб у час сяброўскае сустрэчы,
У жыцьця цяжкога пералом,
Расказаў аб велічным, аб нечым,
Ад чаго б мне сэрца ажыло.
 
Не шукаю у жыцьці апоры,
Ўсім сама гатова памагчы,
Гэта ўзьлёт мой прыпыніўся з гора,
I таму са мною – памаўчы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.