 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бяжыць шыбка ручаінка Па жвіровым дне; Жыве ў вёсачцы дзяўчынка, Ўпадобная мне. Ў ручаінцы днём і ночай Вадзіца бурліць; У дзяўчынкі гараць вочы, Кроў кіпіць, кіпіць. Эй! так хочацца вадзіцу З той крынічкі браць; Дзяўчыначку белаліцу Туліць, цалаваць. На млын фэбляй ручаінку Зьдзержу, перайму; Ненаглядачку-дзяўчынку За жонку вазьму. Млынок будзе малоць збожжа Для добрых людзей; Плакаць жоначка паможа Ў хатачцы маей.
[1906–1910]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|