РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зазьвінела працяжнымі струнамі
Рэха песьні ў далёкім бары,
Нам няможна, ня трэба быць сумнымі,
Пакуль сонейка сьвеціць ўгары.
 
Ў людзей дрэнна наперад разьлічана,
Ў жмені грошы, пустэча ў душы,
Чалавечае быццам аблічча іх,
Усё ж мест сэрца маторы машын.
 
Ёсьць граніцы маторам машынаў,
Грошы некалі згінуць дарма,
Толькі розум магутна няспынны,
Толькі песьні граніцаў няма.
 
Заглядзецца б у возера чыстае
Ды заслухацца ў песьню над ім,
Ў непакорную, у наравістую,
У такую сьвятую, як гімн!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.