РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пакуль аж сьмерць мне не закрые вочы,
Зямля ня спыніць мой апошні дых,
Буду ісьці, буду змагацца моўчкі
За Край мой родны і цярпець за ўсіх.
 
Ня страшна мне, калі кругом трывога,
Ня боязна варожых, чорных спраў,
Я не сама, я сэрцам веру ў Бога,
Які на'т Сына на ахвяру даў.
 
Ударыць гром, ярмо нявольнік скіне,
Жывы народ падымецца з калень,
Загіну я, ўсё ж Край мой не загіне,
Крывіцкі, слаўны расьсьвітае дзень!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.