 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сонца скача па галінах аблокаў, як жоўтая малпа. У вадзе – дзеці – будучыя манархі, Сьмеючыся, пазначаюць сваю тэрыторыю. Пляж цячэ, як разьліты мёд, і хвалі Пускаюць сьліну і аблізваюць бераг, На вадзе – хлопчыкі – будучыя магі, Пэндзьлікамі між ног малююць сонцы. Толькі захлынуўшыся, ты разумееш, Што ўся соль зямлі – у акіянскай вадзе, Што рыбы Ў прыроднай валюце – дробная манэта, Якую няцяжка здабыць, ня тое што птушкі – Папяровыя грошы, якім усё дазволена. Яны нават вецер паставілі ракам І па яго сьпіне спускаюцца да вады, І там пакідаюць вадзяныя знакі. Ты зьлізваеш з вуснаў салёны мёд, І паветра прыліпае да насьліняўленай скуры І курчыцца на ёй, як у павуціньні муха. У вадзе – дзеці – нашчадкі малпаў Бессаромна мочацца на люстэрка Бога.
2005
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|