РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У жыцьці, бы ў пагодзе, неразгаданы лёс –
сёньня сонца, а заўтра мо' лівень зь нябёс.
Цёмна-бурыя хмары праплывуць над зямлёй –
можа, гром зь іх ударыць, пранясе стараной.
 
Доля – цьвёрды гарэшак, лёсу не разгадаць:
то б'е радасьць з падстрэшша, то сьлязы не стрымаць.
Прыліў шчасьця, як зьзяньне, сьмех і любасьць дзяцей.
То – навекі расстаньне з найдарожшым зь людзей.
 
Зноў туманіцца воддаль. Хмары дум на чале.
А якую ж пагоду заўтра неба пашле?
Няхай будзе любая, каб жа холад праняў.
Не цанілі б так сонца, каб сьвяціла штодня.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.