РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Беларусь мая ясная, сіняя казка,
Схіліліся дрэвы над хатай ў журбе,
Як жа мне сёньня нясказана цяжка
I хораша разам жыць для цябе.
 
Зямля мая любая, дзень мой і ноч,
Водгульле песьняў і ў полі калосьсе,
Часам ударыць аб шыбіны дождж
Ці сумна ля вокан вятры загалосяць.
 
I з заараных даўно каляін
Роднага поля маёй маладосьці
Вырвецца часам балючы ўспамін,
Даўно адышоўшых пакліча у госьці.
 
У покуці, тата, цябе пасаджу,
Мама прысядзе жычлівая побач,
Ў сьне хоць жаданым на Вас пагляджу
I буду Вас сьцішана слухаць за поўнач.
 
Калі мяне доля зьбівае і гне,
Руку падайце, каб не захістацца,
Ў цяжкую хвіліну вартуйце пры мне –
Йсьці цемрай жыцьцёвай ня лёгкая праца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.