РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Раніца, як марыва. Травы у расе.
Цень ляжыць ад явара на маёй страсе.
Праляцелі стаямі нада мной грачы.
Ад жыцьця прыстала я, час і адпачыць.
 
Шуміць вецер з кронамі, абтрасае сон,
Пахаджае промнямі сонца ля вакон.
Толькі гасьне марыва, серабро ў касе,
Цень ляжыць ад явара на маёй страсе...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.