 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ціха ад дрэваў лёг цень на страху, Гольлем на шыбах ваконных, Зораў, бы маку, на Млечным Шляху. Месячна. Ясна. Бяссонна. Роднае неба трымціць нада мной, Зоры ў траву ападаюць. Ходзіць мінуласьць нячутнай ступнёй. Вякі зь цішынёй размаўляюць. Льецца пад ногі мне месячны сьвет, Дрэвы чубы нахілілі, Продкі мае тут пакінулі сьлед, Ўнукі зь яго б не змылілі...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|