РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што ж табе, Унуку, я ў спадчыну дам
Долю цяжкую, сямейную, нашу,
Якую з маленства адчуў ты ўжо сам,
Ці з ворагам лютым ў боі бясстрашша?
 
Ці, можа, малітву пакіну табе
Ў цяжкую хвіліну да добрага Бога,
Якая трымала мяне ў барацьбе
Ды бараніла ад ворага злога.
 
Хацела б пакінуць на радасьць палі,
Зялёныя сьцежкі сваёй маладосьці,
Але і гэта нам сёньня ўзялі,
Пакутаю нашай шляхі сабе мосьцяць.
 
Хацела б пакінуць на радасьць каня,
З ганачкам белым прыгожую хату,
Каб думы цяжкія ты мог разганяць,
Ў палёх даганяючы вецер крылаты.
 
Памяць пакінуць, як ясны паром,
Што бераг наш злучыць з табою, мой дружа,
I ў спадчыну даць табе, Ўнуку, пяро,
Але зацяжкае гэта аружжа.
 
Любоў да народа і думак палёт,
Адвагу і сілу, рашучасьць у сэрцы,
Каб вытрываць мог сярод зла і нягод,
Калі гэта часам табе давядзецца.
 
Пакіну свой шлях, па каторым іду,
Безьліч надзеяў, і шчопці цярпеньняў,
I сілу, і сьмеласьць няспутаных дум,
I веру у праўды людской дасягненьні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.