РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А я чытаю камяні,
яны належалі спакою,
пакуль ня ведала пра страх,
прычасьце не прайшла журбою.
А я чытаю камяні –
у іх мой лёс і лёс краіны,
дзе кожны камень –
на касьцях,
дзе кожны камень –
напамінам,
дзе кожны КАМЕНЬ –
як АМІНЬ,
вянец малітвы
за Айчыну...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.