РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пад дубам камень,
быццам надмагільле...
На ім ні слова,
толькі жалуды
ляжаць сузор'ем
літары апошняй...
Магчыма, я...
Зь нябыту выйшла я,
каб напісаць
на камені
пад дубам
на белым аркушы –
ня страшна паміраць
там, дзе жывуць
дубы і камяні...
Там мудрасьць,
па якую ходзяць людзі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.