 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У кагосьці – кватэра, у мяне ж – KVATERRA – зямля жабак.
#I Жаба-каханьне імгненна заглынула мяне сваім языком у краіну лілеяў, а потым кінула ў балота сямейнага жыцьця.
#II. Мэтамарфоза Калі я кажу, што зьяўляюся жабкай, усе пачынаюць сьцьвярджаць, што я – царэўна. А калі сказаць: «Я – царэўна»?
#III. У апошні чэрвеньскі дождж ХХ стагодзьдзя У вялікай калюгзе скачуць жабкі-пухіры. Бяру басаножкі ў рукі і далучаюся да іх. А ты, як бусел, падхопліваеш мяне...
#IV Царэўна-жабка на лісьце лілейным назірала за нашым пацалункам. «Якая непрыгожая» – сказаў пра яе ты. Забыўся, што і я, пакуль не сустрэла тваё каханьне, была такой самай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|