Выразу твайго твару Няма ў маім фотадзёньніку. Яго нехта выразаў, Пакуль я здавала фотасэсію. Выраз твайго твару Я ня ўспомню На фотапаляваньні. Выраз твайго твару – ВТТ скарочана – Дэфіцытны тавар, Нешта з надпісам: «Не кантаваць», ВТТ будзе прасьледаваць мяне, Пакуль я ня выпішу ў вершах Усё, што помню пра цябе.
|
|