РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Верасьнёўская адчужанасьць
няхай чужой пустэчы не спасьцігнуць
і не надыхацца няхай чужым паветрам
і цішынёй такою не наслухацца
а толькі задарма душу вярэдзіць
каму лічыць адлегласьці аблокамі
выплакваць кожны гук чужога голасу
засьмеціць жоўтым лісьцем успамінаў
адлюстраваньне ў лужыне чужое
 
2004
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.