РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
сталасьць ня ёсьць мудрасьцю
схілі свой пасівелы голаў
перад мужнасьцю маленькай дзяўчынкі
якую носіць на руках ранішні вецер
якую лашчыць абрыкосавае сонца
і ў душы якой – бурлівасьць горнага вадаспаду
усе мы выпалі з калыскі часу
усе мы хочам пакаштаваць бязьсьмерця
усе мы цягнем рукі да любові
і атрымліваем аплявухі
яна танчыць у цэнтры
замкнёнага кола
застаецца адно
схіліць перад ёю голаў
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.