Паэтка параненым зьверам глядзіць на вясну Маўклівыя дзьверы цябе не пакінуць адну Дождж крапае часта сьлязьмі невыноснага шчасьця Ты млееш ад шчасьця такое здараецца часта Калі за вакном зграбны клён, расхістаны і голы Пяе непрыстойныя песьні, ты слухаеш голас Табе падаецца, ахвяра хваробы і стомы, Што ён да драбнюткае ноты знаёмы знаёмы Праменьчык, засохлы ад слоты, зьнясілены – ты Зіхоткай вясёлкай падхопіш няхітры матыў
|
|