Цяжка мне, цяжка, слузе беспрытоннаму, Жыцьця свайго смутнага дні каратаць, Сэрцу, ад жалю і сьлёз неўгамоннаму, Ой, цяжанька верыць і шчасьця чакаць! Цяжка мне, цяжка за сошкай-крывуляю Загон выйсьці ў поле араці чужы, Пот абціраці парванай кашуляю Дый плакаць, прыпаўшы грудзьмі да мяжы! Цяжка мне, цяжка маркотнымі думамі Бязьмернае гора адчуці сваё, Слухаць бяды песьню зь віхраў пашумамі, Што ніва, што сошка, што ўсё не маё! Цяжка мне, цяжка гумно, пуню панскія Дабром, зьлітым потам маім, напаўняць, Знаць, што ўсіх кормяць труды мае хамскія, А сам мушу з голаду век паміраць!
29.I.1907
|
|