трызьнiла слова Паэтам, як зямля, пэўна, трызьнiць травою, пабачыўшы гэта, зраблюся сабакам i надрыўна завыю вясною. сыходзiлi чорныя думкi, прыходзiлi белыя песьнi, я любiмае Слова пасаджу на каленi, буду доўга лашчыць i песьцiць. падарую Яму сваю кнiгу, i ня зьбегла каб – зьем Яго крылы, усё роўна пачварнае сонца немаўлятка маё прапалiла, i замест брыдкай дзiркi трэба новае скласьцi Iмя.
|
|