Самотны чалавек! Глядзi, з дрэваў сьцякае блакiтная кроў, Кроплi зьбягаюцца ў велiзарныя лужыны, Нечая постаць, скурчаная пад нападамi чырвоных зьвяроў, Ад адчаю i болю кожны мускул нэрвова напружаны. Самотны чалавек! Назiральнiкi, падобныя да мармуровых сьценаў, Пазбаўленыя ня толькi пацыфiсцкiх iдэй, Дый у брудных лужынах хiба ня нашыя ценi Яшчэ ўчора казалi: «Hope to see you again one day»?
|
|