РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дым
Як дым -
Зямное на зямлі;
Як тым, што і да нас жылі,
I будуць жыць пасьля.
 
У спраты прыбярэ зямля
Наш боль, што высахне асотам,
Адчай, што згоркне палыном
I зорным зьмелецца млыном.
 
I ўсё. I тое ж будзе потым,
Як і раней, як перад тым:
Адчай і боль з крывёй і потам, -
Як дым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.