 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
на зiмовае сонца вочы прымружыўшы прапускае сьвятло ў душу празь сiнiя зрэнкi чарнавокi спадар што iмкнецца сябе сагрэць ён бялейшы за першы сьнег i крылы анёлаў я гляджу на яго i моўчкi кусаю вусны толькi хто вiнаваты, мой любiмы колер – чырвоны устрывожаны ранак птушкай сарваўся з галiны дай пад’есьцi свабодзе трошкi апалага лiсьця дайце мне пад’есьцi трошкi вашай свабоды маё сэрца стане вялiкiм як гэтыя вочы
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|