РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад бурай
Што бачу? – ўсё ціха, ўсё сьпіць пад няславай...
Ці ж праўда? – няўжо гэта вораг асіліў?
Няўжо ўсе байцы за народную справу
Тыранамі зможаны, леглі ў магіле?
 
Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нікчэмна
I даўся бяз голасу дэспату ў рукі?
Няўжо дух свабоды, дух сілы мяцежнай
Замёр і ня ўскрэсіш ніякай прынукай?
 
Ці ж мала няшчасьцяў ці ж мала сьлёз мора?
Ці ж мала кайданаў, мучэньняў ня ў меру?
О, не! Штосьці сэрца іначай гавора, –
Я гэтакай цішы ня веру, ня веру!
 
Так толькі бывае прадлетняю бурай –
I птушка замрэ, й пагляд сонца нясьмелы,
На небе ж зьбіраюцца хмура за хмурай,
I гром заграхоча, і дрогне сьвет цэлы!
 
14.VI.1907.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.