РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не чакай...
Не чакай пацехі скорай,
      Думкам дай заснуць,
Што паспагадае гору
      Твайму хто-нібудзь.
 
Не чакай ты ласкі братняй,
      Што можа калі
Дабравольна і бясплатна
      Дастанеш зямлі.
 
Не чакай, што ржа з гадамі
      Паесьць ланцугі,
Што мінуцца сабой самі
      Нагайкі, штыхі.
 
Не чакай... Знай, да магілы
      Жывеш зь сілы рук, –
Павер сіле, толькі сілай
      Збудзешся ўсіх мук!
 
Рухне ўсё, што зь веку сходзе,
      Ляжа к шчасьцю сьлед;
Так зь зімы вясны разводзьдзе
      Аднаўляе сьвет.
 
14.VI.1907.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.