РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не чапайся, панічок...
Не чапайся, панічок!
Жартуй, але ў меру,
Шэпты лісія – набок!
Я табе ня веру.
 
Не чапайся ты, аса!
Багацтв не ўдзялю я, –
Ёсьць дзявоцкая краса,
Ўзяць хочаш і тую.
 
Не чапайся! Не раўня
Табе я, мужычка,
Цябе жджэ недзе твая
Панна-белалічка.
 
Не чапайся! Ідзі к ей,
Шапчы, весяліся,
Зь ёй і песенькі ты пей,
Зь ёй і абніміся.
 
Не лапайся! Вы паны –
Ты з жонкаю сваею,
Ўзялі скарб мой вы адны –
Веру ды надзею.
 
Не чапайся! Ўжо сынка
Песьціш зь беларучкай,
А мужыцкая дачка
Хай гіне, як сучка.
 
I я згіну сіратой,
Ты, паніч, ня згінеш...
Не чапайся!.. Што з табой?
Стой!.. Куды?.. Што чыніш?!
 
19.VI.1907.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.